одноразовые тапочки, белье для гостиниц, вышивка логотипов
одноразовые тапочки, белье для гостиниц, вышивка логотипов
Чаму беларускі абутак вырабляюць у Кітаі?

Калі шыць прыгожы абутак у Беларусі, ён будзе каштаваць, як верталёт, патлумачылі Еўрарадыё ў фірмовай краме "Белвест".

Беларускі абутак, зроблены ў Кітаі, піва беларускіх марак, зваранае ў Расіі… Чаму беларускую прадукцыю вырабляюць за мяжой?

На сайце прадпрыемства "Белвест" пакупніца паскардзілася, што купіла абутак гэтай маркі, але ён апынуўся кітайскім. "Не па кітайскі абутак я прыйшла ў фірмовую краму беларуска-германскай маркі", — піша жыхарка Маладзечна.

На самой фабрыцы пацвярджаюць, што частка абутку вырабляецца ў Кітаі пад кантролем беларускіх спецыялістаў.

"Белвест": “Гэта наш абутак, паводле нашых мадэляў, паводле нашых тэхналогій. Там на этыкетцы усё напісана: гэта пад нашую замову, пад нашым кантролем, выраблена ўсё з нашага дазволу. Усё астатняе — камерцыйная тайна прадпрыемства”.

Беларускія тэхналогіі не дазваляюць вырабляць прыгожы абутак, распавялі Еўрарадыё ў фірмовай краме “Белвест”.

Крама “Белвест”: “У нас цяпер ёсць фабрыка ў Кітаі: паколькі магутнасцяў віцебскай фабрыкі ўжо мала. Некаторыя аперацыі, напрыклад выраб велюра — гэта ручная шліфоўка, і калі яго шыць у нас, то ён будзе, як верталёт. То бок ён вельмі дарагі. А ў кітайцаў гэта распаўсюджана”.

Фабрыку ў Кітаі выбіралі вельмі доўга — гады два ці тры. Цяпер яна цалкам вырабляе “Белвест”.

Крама: “У нас проста абсталяванне не прыстасаванае для вырабу эксклюзіўнага прыгожага фірмовага абутку. Менавіта больш сучасныя мадэлі... Таму што нашым абсталяваннем нават абцас прыгожа паставіць немагчыма, шпільку ці што яшчэ… У нас абутак на танкетцы, шырокіх абцасах, больш паўсядзённы. А мадэльны абутак вельмі цяжка ў нас вырабляць”.

Сёлета — першы год, калі абутак “Белвест” пачалі вырабляць і ў Кітаі. Гэта дазволіла пашырыць асартымент:

“Сёлета менавіта з-за гэтага асартымент вельмі вялікі! Усе здзіўленыя, што вельмі вялікі асартымент і вельмі прыгожы”.

Паводле супрацоўніцы фірмовай крамы, магчыма, хутка абутак “Белвест” будуць вырабляць у Італіі і Бразіліі. У мінулым годзе ў Расіі адкрылася 70 фірмовых крамаў “Белвест”. Сёлета таксама будзе 70 адкрыта.

“Адкуль браць магутнасці, нават каб фірмовыя крамы забяспечыць таварам? Працоўнай сілы таксама не хапае”.

Еўрарадыё пацікавілася, дзе шыюць бялізну “Мілавіца” ды “Серж” і ці не пачалі касметыку “Беліта-Вітэкс” таксама вырабляць за мяжой? Гэтую прадукцыю пакуль вырабляюць выключна ў Беларусі.

Источник: news.tut.by

одноразовые тапочки, белье для гостиниц, вышивка логотипов